У Бразіліі сёння жалоба

28 января 2013


Больш за сотню чалавек атрымалі сур'ёзныя траўмы. Прычынай усяму стала неасцярожнае выкарыстанне піратэхнікі. Саліст групы на суботняй студэнцкай дыскатэцы падчас адной з песень запаліў сігнальную шашку, іскра ад якой патрапіла на мантажную пену на столі. Полымя ўспыхнула імгненна, пачалася паніка. Ва ўстанове не было запасных выхадаў, таму ўсе пабеглі да галоўнага - там і пачалася ціскатня. Большасць загінуўшых задыхнуліся ў з'едлівым дыме. Прэзідэнт Бразіліі перапыніла свой візіт у Чылі і прыбыла ў Санта-Марыю, дзе сустрэлася са сваякамі загінуўшых. На месцы трагедыі дагэтуль працуюць эксперты. У іх ёсць яшчэ 2 дні, каб завяршыць расследаванне.