У Бразіліі пратэст вадзіцеляў грузавікоў прывёў да пачатку крызісу паставак тавараў

26 мая 2018

У Бразіліі пратэст вадзіцеляў грузавікоў, якія блакуюць ключавыя аўтамагістралі краіны пяты дзень запар, прывёў да пачатку крызісу паставак тавараў у шэраг буйных гарадоў. Забастоўка выклікана павышэннем цэн на паліва. У Сан-Паулу ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. У сутыкненнях забастоўшчыкаў з паліцыяй і вайскоўцамі з'явіліся першыя ахвяры. За перакрыцце дарог вадзіцелі грузавікоў могуць атрымаць штраф - да 27 тысяч долараў. На гэты момант паралізавана праца 12 аэрапортаў, затрымана 115 авіярэйсаў. Прычынай парушэння працы паветраных гаваняў стаў дэфіцыт авіяцыйнай газы.