У Бразіліі працягваюцца пошукі людзей, якія зніклі без вестак з-за прарыву дамбы

28 января 2019

Выратавальная аперацыя працягваецца і ў Бразіліі. Знайсці не могуць амаль тры сотні чалавек, якія зніклі без вестак у пятніцу з-за прарыву дамбы. Загінуўшых ужо 58. У штаце Мінас-Жэрайс абвешчана трохдзённая жалоба. Бразільскі суд замарозіў рахункі ўладальніка шахты, які адказваў за стан і эксплуатацыю дамбы. Больш за тры мільярды долараў з іх накіруюць на ліквідацыю наступстваў катастрофы.