У Бразіліі пры абвальванні дамбы загінулі 17 чалавек

6 ноября 2015

У Бразіліі пры абвальванні дамбы загінулі 17 чалавек, каля 45 зніклі без вестак. У размешчаным на паўднёвым усходзе штаце Мінас-Жэрайс затоплены раён, дзе жывуць каля 600 чалавек. Мясцовыя ўлады пачалі выратавальную аперацыю, вядзецца эвакуацыя. Дамба знаходзілася побач з шахтай. Яна стрымлівала ваду з адходамі металургічнай прамысловасці, якія надзвычай таксічныя, так што прарыў дамбы можа азначаць экалагічную катастрофу.