У Бразіліі на набярэжнай Капакабана аўтамабіль уехаў у натоўп людзей

19 января 2018

Пацярпелі 16 чалавек, сярод іх чацвёра школьнікаў, 8-месячнае дзіця памерла. Сведкі наезду накінуліся на вадзіцеля, але раз’юшаных людзей своечасова спыніла паліцыя. Затрыманы 41-гадовы вадзіцель гаворыць, што за рулём у яго здарыўся прыступ эпілепсіі. Але як стала вядома, за апошнія 5 гадоў яму выпісалі 14 штрафаў.