У Бразіліі масавыя пратэсты ахапілі дзясяткі штатаў

14 декабря 2016
У Бразіліі масавыя пратэсты ахапілі дзясяткі штатаў і ўсе буйныя гарады краіны. У многіх адбыліся сутыкненні з паліцыяй, найбольш жорсткія  - у Рыа-дэ-Жанэйра. Там дэманстранты закідалі паліцэйскіх  камянямі і бутэлькамі. Сілавікі адказалі слёзатачывым газам. Не менш як 7 вартавых парадку пацярпелі. Акцыі пачаліся пасля прыняцця сенатарамі папраўкі да асноўнага закона, якая сур'ёзна абмяжоўвае дзяржвыдаткі. Дэманстранты ўпэўнены, што гэта мера наймацней ударыць  па найменш абароненых слаях насельніцтва. Асабліва негатыўным акажацца ўплыў на сектары адукацыі і аховы здароўя.