У Бразіліі арыштавалі мэра, якая кіравала горадам праз WhatsApp

5 декабря 2017

У 2012 годзе Лідзьяна Лейтэ выйграла муніцыпальныя выбары ў Бон-Жардын, але пасля гэтага на працы не з'яўлялася. Мэр стварыла ў месенджары групу і адпраўляла ў ёй даручэнні мясцовым чыноўнікам. За тры гады бразільская чыноўніца выдаткавала каля шасці мільёнаў долараў на асабістыя патрэбы. Суд прысудзіў яе да 14 гадоў арышту, 6 з якіх мэру прыйдзецца правесці пад хатнім арыштам.