У баях у Данбасе загінулі ўжо 180 чалавек

4 июня 2014

Неспакойнай застаецца сітуацыя на ўсходзе Украіны. У Луганску ідзе бой на подступах да воінскай часці пагранічнай службы. З абодвух бакоў ёсць параненыя. У горадзе працуе сістэма апавяшчэння аб пагрозе з паветра. Пачуўшы гукі сірэны, людзі хаваюцца ў падвалах і бамбасховішчах.
Паводле звестак генпракуратуры Украіны, ахвярамі сутыкненняў у Данбасе сталі больш як 180 чалавек. Напярэдадні выконваючы абавязкі кіраўніка МУС Украіны Арсен Авакаў аб'явіў аб актыўнай наступальнай фазе антытэрарыстычнай аперацыі пад Славянскам.