У Бостане падчас марафону ўзарваліся дзве бомбы

16 апреля 2013

Тры чалавекі загінулі, больш як 140 атрымалі раненне пры выбухах на марафоне ў Бостане. Стан 17 крытычны. Два прыстасаванні здэтанавалі каля 3 гадзін дня па мясцовым часе - у Мінску было каля 10 вечара. Выбухі прагрымелі ў той момант, калі спартсмены  знакамітага на ўвесь свет лёгкаатлетычнага забегу - Бостанскага марафону - перасякалі фінішную рысу. Ля яе сабраліся сотні чалавек. Як стала вядома, усяго бомб было пяць - тры не спрацавалі і былі абясшкоджаны. Улады ўжо заявілі, што выбухі будуць расследавацца як тэракты. Як паведамляе CNN,  паліцыя Бостана і спецслужбы ўжо напалі на след магчымага тэрарыста. Адшукваюць цемнаскурага мужчыну ў чорным світары з капюшонам і з рукзаком. За 5 хвілін да трагедыі ён спрабаваў трапіць у зону, прызначаную толькі для персаналу. Зараз вуліцы Бостана, дзе спрацавалі бомбы, па-ранейшаму абсыпаны асабістымі рэчамі людзей. І для паліцыі кожная з іх  пагроза. Вядома, што выбуховыя прыстасаванні былі самаробнымі. Бостан пагрузіўся ў паніку - званкі аб падазроных пакетах і рукзаках паступаюць кожную гадзіну. У сувязі з трагедыяй павышаныя меры бяспекі прымаюцца па ўсёй краіне. Над самім Бостанам часова закрыта паветраная прастора і заблакіравана мабільная сувязь, каб выключыць магчымасць прывядзення ў дзеянне іншых выбуховых прыстасаванняў.