У Бардо ўсю ноч гарэла падземная паркоўка

19 мая 2019

Надзвычайнае здарэнне ў французскім Бардо. Там усю ноч гарэла падземная паркоўка. Агонь успыхнуў у раёне трэцяга паверха, аднак дабрацца да ачагу пажарнікі змаглі толькі праз некалькі гадзін, перашкаджала высокая тэмпература. Падчас тушэння пацярпелі тры ратавальнікі. Цалкам патушыць агонь усё яшчэ не атрымалася. Колькі згарэла машын, пакуль невядома. Вакол паркоўкі выставілі ачапленне. Рух транспарту прыпынены.