У барацьбу за прэзідэнцкае крэсла могуць уступіць кланы Буш і Клінтан

3 марта 2015

У 2016 годзе ў барацьбу за прэзідэнцкае крэсла ў ЗША могуць уступіць  кланы  Буш і Клінтан. Малодшы з сям'і Буш, былы губернатар Фларыды Джэб Буш пацвердзіў свой намер удзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы. Пра гэта сын і брат экс-прэзідэнтаў Амерыкі заявіў на мітынгу ў Вашынгтоне. Асноўным канкурэнтам  Буша ад дэмакратычнай партыі можа стаць экс-дзяржсакратар ЗША і жонка былога прэзідэнта Біла Клінтана  Хілары Клінтан. Як чакаецца, яна можа абвясціць сваё рашэнне ўжо гэтым летам.