У Боне зацвіла сакура

8 апреля 2019
У Боне цвіце  сакура. Тысячы турыстаў прыехалі ў былую сталіцу ФРГ, каб паглядзець на гэтую прыгажосць. У сярэдзіне 80-х гадоў мінулага стагоддзя японскімі вішнямі засадзілі цэлыя вуліцы горада на рацэ Рэйн. Звычайна перыяд цвіцення  сакуры ў Германіі прыпадае  на сярэдзіну красавіка. Доўжыцца ён, як правіла,  каля двух тыдняў.