У Балівіі ўвялі рэжым надзвычайнага становішча

28 января 2014

У Балівіі ўвялі рэжым надзвычайнага становішча з-за ліўняў. Ахвярамі дажджоў, якія бесперапынна ідуць ужо некалькі месяцаў, сталі дзясяткі людзей. Без жылля ў выніку непагадзі засталіся тысячы чалавек. Аб'яўленне надзвычайнага становішча дазволіць ураду вылучыць сродкі з дзяржаўных фондаў для жыхароў найболей пацярпелых тэрыторый. Дажджы пачаліся ў кастрычніку і прывялі да паводак і апоўзняў у дзясятках балівійскіх гарадоў. На барацьбу са стыхіяй былі кінуты войскі.