У Балгарыі сутыкнуліся пасажырскі аўтобус і легкавое аўто

13 апреля 2018

У Балгарыі не менш як 6 чалавек загінулі і 22 пацярпелі пасля сутыкнення пасажырскага аўтобуса з легкавым аўто. Аўтобус, які накіроўваўся ў Сафію з Бургаса перавярнуўся і ўпаў у кювет. Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, лік загінуўшых можа ўзрасці да 10. Асобы загінуўшых і пацярпелых устанаўліваюцца.