У Балгарыі перамогу атрымлівае партыя Грамадзяне за еўрапейскае развіццё

6 октября 2014

У Балгарыі на парламенцкіх выбарах, што прайшлі ўчора, паводле папярэдніх вынікаў, перамогу атрымлівае апазіцыйная кансерватыўная партыя Грамадзяне за еўрапейскае развіццё. Усяго ў заканадаўчы орган - Народны сход - праходзяць 8 партый. За ГЕРБ, якую ўзначальвае экс-прэм'ер краіны Бойка Барысаў, прагаласавалі больш як 33% выбаршчыкаў. На 2 месцы - кіруючая Балгарская сацыялістычная партыя - у яе 16%. Таксама ў парламент праходзіць ліберальны Рух за правы і свабоды, які прадстаўляе інтарэсы турэцкай меншасці і мусульман. Лідар ГЕРБ Бойка Барысаў ужо заявіў пра намер сфарміраваць кіруючую кааліцыю. Выбары ў Народны сход - другія датэрміновыя выбары менш як за два гады.