У Балгарыі аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за снегападаў

11 января 2017

У 11-ці абласцях Балгарыі, на поўначы і ўсходзе краіны, аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за снегападаў. На паўночным захадзе краіны тэмпература апусцілася да -19°С. Чакаецца, што вышыня снежнага покрыву дасягне ад 20 да 40 сантыметраў. Абарваны лініі электраперадач - без электрычнасці засталіся 78 населеных пунктаў. З-за гурбаў снегу застаюцца закрытымі шэраг дарог. На шматлікіх - зачынены рух для грузавікоў вагой больш за 12 тон. Больш за палову воднай гладзі балгарскага Дуная ўжо змёрзла - суднаходства па ім забаронена.