У Багаце ўведзена каменданцкая гадзіна

23 ноября 2019
Калумбійскія ўлады ўвялі каменданцкую гадзіну ў Багаце. Па-ранейшаму закрытыя  ўсе сухапутныя межы краіны. Прычынай сталі масавыя беспарадкі. Напярэдадні ў акцыях пратэсту прынялі ўдзел да 200 000 чалавек. Нагадаем, у Калумбіі нацыянальны марш пратэсту перарос у сутыкненні з паліцыяй. Людзі, незадаволеныя паніжэннем пенсій і зарплат, учора выйшлі на вуліцы. У сутыкненнях загінулі тры чалавекі, амаль 300 атрымалі раненні.