За найбліжэйшыя пяць гадоў амерыканскія астранаўты павінны вярнуцца на Месяц

27 марта 2019

Такую задачу перад NASA паставіў Белы дом і асабіста прэзідэнт Дональд Трамп. Гэта на пасяджэнні Нацыянальнага касмічнага савета заявіў віцэ-прэзідэнт Майк Пенс. Паводле яго слоў, ЗША павінны стаць першай дзяржавай, якая адправіць людзей на спадарожнік Зямлі ў XXI стагоддзі, прычым "на амерыканскай ракеце з амерыканскай зямлі".