У наступныя дні ў Еўропе паветра прагрэецца да рэкордных 50 градусаў

2 августа 2018

Паўднёвую Еўропу накрыў гарачы антыцыклон з Афрыкі. Сёння Міністэрства здароўя Італіі аб'явіла чырвоны, найвышэйшы ўзровень пагрозы ў 18 найбуйнейшых гарадах краіны. Сярод іх Рым, Мілан, Турын, Генуя, Фларэнцыя і іншыя. Гэты тыдзень у Італіі - самы гарачы перыяд года. Слупкі тэрмометраў у некаторых рэгіёнах паказвалі больш за 40 градусаў.

Такая ж тэмпература і на паўднёвых курортах Францыі і Грэцыі. А ў Іспаніі і Партугаліі ў наступныя дні паветра прагрэецца да рэкордных 50 градусаў. Турыстаў і мясцовых жыхароў заклікаюць выконваць усе магчымыя меры засцярогі. Спякота выпрабоўвае Еўропу на трываласць з канца ліпеня. У некаторых краінах спёка выклікала засуху і лясныя пажары. Каласальныя страты церпяць фермеры.

Горача ў гэтыя дні і ў Мексіцы. На поўначы краіны ад 50-градуснай спякоты загінулі больш за 70 чалавек. У некаторых раёнах уведзена надзвычайнае становішча.