У Благавешчанску ратавалі бурых мядзведзяў

19 августа 2013
З-за паводкі на Далёкім Усходзе супрацоўнікам МНС прыйшлося вывезці з турыстычнай базы ў Благавешчанску двух бурых мядзведзяў. Іх вальеры аказаліся падтопленыя. Эвакуіравалі мядзведзяў верталётам, перад гэтым жывёлінам далі снатворнае. Да гэтага ратавальнікам прыходзілася вывозіць з зоны бедства толькі хатніх жывёлін.

Між тым колькасць людзей, вымушаных пакінуць свае дамы з-за маштабнай паводкі на Далёкім Усходзе Расіі, дасягнула 20 тысяч. Усяго ў рэгіёне падтоплена звыш 6 тысяч будынкаў у 130 населеных пунктах. Узровень вады ў Амуры працягвае павялічвацца.