У Бішкеку ў гонар 70-годдзя Перамогі адбыўся ваенны парад

9 мая 2015

Зараз кадры з Кыргызстана. У Бішкеку ў гонар 70-годдзя Перамогі адбыўся ваенны парад. Па вуліцах горада прайшлі больш як 2 тысячы салдат. Завяршылася шэсце дэманстрацыяй ваеннай тэхнікі. Упершыню за гады незалежнасці Кыргызстана ў парадзе прынялі ўдзел самалёты ВПС Расіі.