У Бейруце расстраляная некалькі гадзін таму шыіцкая дэманстрацыя. Маніфестанты сабраліся, каб запатрабаваць адстаўкі суддзі, які вядзе справу аб узрыве ў порце. Пакуль невядома, кім і чаму быў адкрыты агонь па мірных маніфестантах. Загінулі па меншай меры шасцёра, 60 чалавек параненыя. Відавочцы паведамляюць таксама аб узрыве ручной гранаты: хто яе выкарыстаў - невядома. На месца расстрэлу накіраваныя армейскія падраздзяленні.
У Бейруце расстралялі маніфестантаў
14 октября 2021













