У Бейруце дэманстрацыя пратэсту скончылася сутыкненнямі з паліцыяй

21 сентября 2015
Людзі патрабавалі выкараніць карупцыю і правесці ў краіне ўсеагульныя выбары. Пасада прэзідэнта пустуе ў Ліване з мая мінулага года. Палітыкі не могуць дамовіцца наконт кампраміснай фігуры, якая задаволіла б усе фракцыі. Краіна паступова паглыбляецца ў хаос. У чэрвені тут быў "смеццевы крызіс". Улады не змаглі вырашыць праблему ўтылізацыі адходаў, у выніку горы смецця назапасіліся на вуліцах сталіцы. Нездаволенасць гараджан перарасла ў масавыя акцыі пратэсту.