У Берлінскім заапарку вывелі на прагулку маленькіх панд

28 мая 2020
У Берлінскім заапарку  сёння вывелі на першую вясновую прагулку  двух дзіцянятаў панды. Юным бамбукавым мядзведзям-двайнятам споўнілася па 9 месяцаў. Заапарк пакуль адкрыўся толькі для тых, хто браніраваў білеты загадзя. Маленькія панды, такім чынам, прывыкаюць не толькі да прагулак пад адкрытым небам, але і да ўвагі гледачоў.