У Берліне завяршылася трохгадзінная сустрэча кіраўнікоў МЗС краін "нармандскай чацвёркі"

11 мая 2016

Асаблівых поспехаў на сустрэчы дасягнута не было. Дыпламаты з Украіны, Германіі, Францыі і Расіі абмяркоўвалі аспекты палітычнага ўрэгулявання, у прыватнасці, правядзенне мясцовых выбараў у Данбасе і пытанне падавання рэгіёну асаблівага статусу. Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што ёсць дамоўленасць па адвядзенні ўзбраенняў у Данбасе і спыненні агню. Са свайго боку кіраўнік МЗС ФРГ Франк-Вальтар Штайнмаер заявіў, што перамовы ў Берліне былі складанымі, аднак агульная атмасфера была, на яго думку, лепшай, чым на сакавіцкай сустрэчы ў Парыжы. Акрамя таго, сёння ўдзельнікі канстатавалі, што эканамічныя праблемы Данбаса застаюцца нявырашанымі.