У Берліне вынесены прысуд падлеткам-бежанцам, якія падпалілі бяздомнага паляка

14 июня 2017

У Берліне вынесены прысуд падлеткам-бежанцам, якія на мінулае Раство падпалілі бяздомнага паляка на станцыі метро ў Кройцбергу. Пазбегнуць трагедыі атрымалася толькі дзякуючы ўмяшанню пасажыраў, якія загасілі агонь. Галоўны падазроны правядзе за кратамі два гады, трое яго саўдзельнікаў - 8 месяцаў. Астатніх траіх за тое, што не спрабавалі дапамагчы ахвяры, чакаюць тэрміны ад 2 да 4 тыдняў.