У Берліне ўпершыню створаць зону бяспекі для жанчын

30 декабря 2017

Арганізатары святкавання Новага года ў Берліне ўпершыню створаць зону бяспекі для жанчын, якія сутыкнуліся з сексуальнымі дамаганнямі. Адна з такіх зон будзе знаходзіцца недалёка ад Брадэнбургскіх варот. На такія меры ўлады горада вырашылі пайсці з-за масавых нападаў на жанчын, учыненых мігрантамі ў ФРГ у перыяд навагодніх святаў у 2016-м.