У Берліне раздавалі "Залатых мядзведзяў"

17 февраля 2019

Пра тое, як у Парыжы спрабуе пачаць новае жыццё былы салдат ізраільцянін, расказвае стужка "Сінонімы". Яна ўзяла галоўную ўзнагароду 69-га кінафестывалю ў сталіцы Германіі. Мінулай ноччу ў Berlinale Palast раздавалі "Залатых мядзведзяў". Рэжысёру Надаву Лапіду запаветную статуэтку ўручыла старшыня журы Жюльет Бінош. "Сінонімы" - сумесны праект кінематаграфістаў з Францыі, Ізраіля і Германіі. А лепшымі выканаўцамі ў катэгорыях мужчынская і жаночая ролі прызнаныя Ван Цзінчунь і Юн Мэй. Яны зняліся ў кітайскім фільме "Бывай, сын мой".