У Берліне прайшлі масавыя маніфестацыі

28 мая 2018

У акцыях пратэсту ўдзельнічалі больш за 25 000 чалавек. Адзін з мітынгаў арганізавала правая партыя "Альтэрнатыва для Германіі". Яны патрабавалі перагляду міграцыйнай палітыкі і спынення ісламізацыі краіны. У той жа час на вуліцах апынулася каля 20 000 праціўнікаў "Альтэрнатывы для Германіі" і расавай нецярпімасці. Сутыкненняў атрымалася пазбегнуць, акцыі завяршыліся мірна.