У Берліне ў гэтыя хвіліны праходзіць сустрэча кіраўнікоў - дзяржаў "нармандскай чацвёркі"

19 октября 2016

Ёй папярэднічалі трохбаковыя перамовы паміж Ангелай Меркель, Франсуа Аландам і Пятром Парашэнкам. Прарываў ад пасяджэння эксперты не чакаюць. Як адзначыў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, сустрэча склікана для таго, каб зверыць гадзіннікі. Падрабязнасці перамоў стануць вядомыя пасля іх завяршэння - ноччу альбо раніцай. Раней лідары Украіны, Францыі, Германіі і Расіі выказалі прыхільнасць літары мінскіх дамоўленасцяў. Зрэшты, у "чацвёрцы" застаюцца рознагалоссі наконт чарговасці выканання пунктаў пагадненняў і іх тлумачэння. Дарэчы, сустрэча ў такім фармаце можа стаць апошняй для Ангелы Меркель і Франсуа Аланда. У наступным годзе ў Германіі і Францыі пройдуць выбары, у выніку якіх цяперашніх кіраўнікоў дзяржаў могуць змяніць іншыя палітыкі.

Сітуацыя на ўсходзе Украіны застаецца адносна стабільнай, але па-ранейшаму выбухованебяспечнай. Паведамляецца аб перастрэлках у раёне Марыупаля. Акрамя таго, кіраўнікі самаабвешчаных ДНР і ЛНР пагражаюць Кіеву мерамі ў адказ за забойства Арсена Паўлава, больш вядомага як Мотарола. У смерці палявога камандзіра кіраўнікі непрызнаных утварэнняў абвінавачваюць украінскую разведку. Афіцыйны Кіеў гэтыя абвінавачанні адхіляе.