У Берліне грузавік урэзаўся ў натоўп на калядным кірмашы

20 декабря 2016

Загінулі не менш чым 12 чалавек, параненыя каля 50-ці. Пакуль ніякіх звестак па пацярпелых няма. Паліцыя разглядае інцыдэнт як тэракт падобны на той, што быў учынены летам у Ніцы. За рулём выкрадзенага грузавіка ў Берліне знаходзіўся афганец або пакістанец. Пры вобыску ў кабіне фуры знайшлі цела мужчыны. Што да самога аўтамабіля, то ён быў зарэгістраваны ў Польшчы. Затрыманы адзін падазроны.