Трэці раўнд перамоў паміж Масквой і Кіевам завяршыўся. Сустрэча доўжылася каля трох гадзін. Пры гэтым бакі бралі перапынак на абмеркаванне. Наколькі вядома, той жа ўкраінскі бок трымаў сувязь з Уладзімірам Зяленскім.
У сваіх сацсетках саветнік кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк адзначыў, што па гуманітарных калідорах удалося дасягнуць невялікага прагрэсу. Што да палітычнага блока пытанняў і спынення агню, перамовы будуць прадоўжаны.













