На такія меры мясцовыя ўлады пайшлі ў сувязі з правядзеннем у Бруселі аперацыі ў рамках расследавання тэрактаў у Парыжы. Гэта абазначае, што на змену трэцяй ступені пагрозы (па чатырохбальнай шкале) "магчымай і верагоднай" прыйшла "сур'ёзная і няўхільная" пагроза.
Тым часам сенат Францыі падоўжыў рэжым надзвычайнага становішча ў краіне на тры месяцы. Адпаведнае рашэнне было прынята аднагалосна. Такі рэжым будзе дзейнічаць на ўсёй тэрыторыі Францыі, у тым ліку ў заморскіх рэгіёнах і дэпартаментах. Таксама быў прыняты шэраг паправак, згодна з якімі паўнамоцтвы супрацоўнікаў сіл бяспекі былі пашыраныя. З гэтага часу праваахоўнікі змогуць змяшчаць падазроных асоб пад дамашні арышт. З мэтай бяспекі пашырана забарона на дзейнасць розных грамадскіх арганізацый і магчыма блакіраванне інтэрнэт-сайтаў, якія падазраюцца ў сувязях з ісламістамі.













