У бельгійскім Антверпене працягваецца выратавальная аперацыя на месцы дома, які абрушыўся

16 января 2018

У бельгійскім Антверпене гэтымі хвілінамі працягваецца выратавальная аперацыя на месцы жылога дома, які абрушыўся. Ратавальнікі ўжо дасталі з-пад абломкаў 7 чалавек, але пад заваламі могуць заставацца яшчэ трое. Усяго пацярпелі не менш як 14 чалавек, адзін з іх у цяжкім стане. Вуліца, дзе ўсё адбылося, перакрытая. Паводле папярэдніх даных, падарваўся бытавы газ. Адзін дом разбураны цалкам, сур'ёзна пацярпелі і суседнія будынкі, дзе размяшчаліся здымныя студэнцкія пакоі і рэстаран.