У Бельгіі сенатары адобрылі закон аб эўтаназіі для непаўналетніх

13 декабря 2013

Верхняя палата парламента Бельгіі адобрыла законапраект аб эўтаназіі для непаўналетніх - невылечна хворых грамадзян. Згодна з дакументам, урач можа забяспечыць пацыенту сыход з жыцця, калі яго боль невыносная і няма спосабаў яе аблегчыць. Зараз дакумент адправіцца на абмеркаванне ў ніжнюю палату парламента. Аднак дэпутаты могуць не паспець яго разгледзець да парламенцкіх выбараў - 25 мая. У лістападзе мясцовыя ўрачы звярнуліся з просьбай адобрыць закон аб эўтаназіі для непаўналетніх. За мінулы год у Бельгіі пры дапамозе эўтаназіі пайшлі з жыцця амаль паўтары тысячы чалавек.