У Бельгіі працягваецца двухдзённы саміт Еўрасаюза

27 июня 2014

Многія СМІ ўжо завуць гэтую сустрэчу гістарычнай. Як чакаецца, сёння ў Бруселі падпішуць дамовы аб асацыяцыі паміж Еўрасаюзам, Грузіяй і Малдовай. Таксама чакаецца падпісанне эканамічнай часткі асацыяцыі з Украінай. Першы дзень саміта быў прысвечаны памятным мерапрыемствам - стагоддзю пачатку Першай сусветнай вайны. Еўрапейскія лідары ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў у горадзе Іпры. Менавіта тут упершыню была масава ўжытая хімічная зброя.