У Бельгіі праваахоўнікі затрымалі пяцярых падазроных у тэрактах у Парыжы і Бруселі.
Учора ў бельгійскай сталіцы прайшлі антытэрарыстычныя спецаперацыі. Паведамляецца, што сярод затрыманых - Мухамед Абрыні. На думку мясцовай пракуратуры, менавіта яго зафіксавалі камеры відэаназірання ў брусельскім аэрапорце незадоўга да выбухаў. Раней СМІ звалі яго саўдзельнікам Салаха Абдэслама, якога падазраюць у арганізацыі серыі крывавых атак у Парыжы ў лістападзе мінулага года. Акрамя таго, у руках у паліцыі апынуўся Асама Краем. Ён можа мець дачыненне да выбуху, які прагрымеў на брусельскай станцыі метро.













