У Бельгіі ўрадавы крызіс

9 Снежня 2018

Кіруючая кааліцыя распалася з-за рознагалоссяў па мігрантах. Падставай паслужыў намер прэм'ер-міністра падпісаць адпаведны пакт ААН. Нацыяналісты з партыі "Новы фламандскі альянс" якая трымае партфелі кіраўніка МУС і дзяржсакратара па міграцыі, выступілі рэзка супраць. Аднак кіраўнік бельгійскага ўрада ад свайго намеру не адмаўляецца.

Глабальнае пагадненне павінна быць адобрана заўтра ў Маракешы. Падпісваць дадзены дакумент адмовіліся 9 краін. Сярод іх ЗША, Польшча, Швейцарыя і іншыя. На думку многіх палітыкаў, гэты пакт не палепшыць, а толькі пагоршыць сітуацыю з мігрантамі.