У Бельгіі паліцыя праводзіць новыя рэйды

16 ноября 2015
Па звестках мясцовых СМІ, у брусельскім раёне Маленбек, дзе раней ужо арыштавалі падазраваных у дачыненні да нападаў у Францыі, былі чуваць стрэлы і нават выбухі. Як мяркуе следства, атакі на Парыж маглі рыхтаваць у прыгарадзе Бруселя. Там, паводле звестак бельгійскіх газет, пражываў, прынамсі, адзін з удзельнікаў нападу. Французская паліцыя правяла 168 рэйдаў. Знойдзены аўтаматы Калашнікава, пісталеты, гранатамёты. Арыштаваны 23 чалавекі.