У Бельгіі няспраўны цягнік уехаў у брыгаду чыгуначных рабочых

28 ноября 2017
У выніку інцыдэнту загінулі 2 чалавекі, яшчэ 7 пацярпелі. Паведамляецца, што рабочыя рамантавалі дарожнае палатно і ў цемры не заўважылі, як на іх рухаецца цягнік. Ён пракаціўся па нахіленым пуці каля 14-ці кіламетраў і спыніўся, калі ўрэзаўся ў склад, 5 пасажыраў якога таксама атрымалі раненні. Прычына надзвычайнага здарэння высвятляецца.