У Бельгіі пачынаецца суд над тэрарыстам Салахам Абдэсламам

5 февраля 2018

У Бельгіі ў гэтыя хвіліны пачынаецца суд над Салахам Абдэсламам. Ён ўдзельнічаў у нападах у Парыжы ў 2015 годзе. Гэта адзіны тэрарыст, які выжыў пасля тых падзей. Менш чым паўгадзіны таму ісламіста даставілі ў брусельскі Палац правасуддзя. Будынак акружаны паліцыяй. У найбліжэйшых раёнах дзейнічаюць узмоцненыя меры бяспекі. Тэракт 13 лістапада ў Парыжы стаў адным з самых крывавых у гісторыі Еўропы. Ахвярамі Абдэслама і яго саўдзельнікаў у тэатры "Батаклан" і на арэне "Стат-дэ-Франс" сталі 130 чалавек.