У Бельгіі могуць дазволіць дзіцячую эўтаназію

8 ноября 2013
Заканадаўцы зараз абмяркоўваюць спрэчны законапраект. Яго прыхільнікі сцвярджаюць, што эўтаназію для дзяцей са згоды іх бацькоў трэба дазволіць як варыянт у вельмі хваравітай сітуацыі. Апаненты жа сумняваюцца, ці дастаткова разумныя дзеці, каб прымаць такія рашэнні. Канчатковы вердыкт па гэтым пытанні павінен вынесці парламент, што можа зацягнуцца на некалькі месяцаў. Калі ўсё ж закон прымуць, то Бельгія стане першай дзяржавай у свеце, дзе будзе легалізаваная дзіцячая эўтаназія.