У Бельгіі эпідэмія сальманелёзу

30 мая 2018

На паўночным захадзе краіны заразіліся навучэнцы 38 школ і дашкольных устаноў. Выяўлена ўжо каля 225 выпадкаў. Усе дзеці харчаваліся ў сталовых, якія пакупаюць прадукты харчавання ў аднаго і таго ж пастаўшчыка, піша газета "Ле Фігаро". Паводле слоў медслужбы Фландрыі, дыягназ "сальманелёз" пацверджаны ў 129 чалавек. Кампанія - пастаўшчык прадуктаў закрытая. Спецыялісты шукаюць дакладную крыніцу заражэння.