У Барселоне перакуліўся аўтобус з турыстамі. Сярод іх трое беларусаў

14 Верасня 2016

Пацярпелі 24 чалавекі, трое з іх у цяжкім стане. Паводле звестак іспанскай газеты "Эль Мунда", у салоне знаходзіліся грамадзяне сямі краін. Сярод іх трое беларусаў, пра іх стан пакуль нічога не паведамляецца. МЗС нашай краіны правярае ўсю інфармацыю і акалічнасці ДТЗ. Вядома, што аўтобус ехаў з аэрапорта Эль-Прат у каталонскую сталіцу. Згодна з папярэдняй інфармацыяй, вадзіцель не зладзіўся з кіраваннем праз моцны дождж.