У Барселоне грузавік урэзаўся ў натоўп людзей

17 августа 2017

Тэрміновыя навіны прыходзяць у гэтыя хвіліны з Барселоны. Грузавік урэзаўся ў натоўп людзей. Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Ла Рамбла ў цэнтры горада. Ёсць параненыя. Лік пацярпелых высвятляецца. Паводле папярэдніх звестак, іх можа быць больш як дзесяць. Былі эвакуіраваныя некалькі будынкаў у цэнтры горада. Раён, дзе адбыўся інцыдэнт, ачэплены, зачынена метро. Кіроўца аўтамабіля ўцёк з месца здарэння. Паводле слоў аднаго з відавочцаў, фургон урэзаўся ў людзей, калі яны пераходзілі вуліцу па святлафоры.