У Бангладэш высвятляюць прычыны чыгуначнай катастрофы

24 июня 2019

Учора ўвечар цягнік, які накіроўваўся з Сіхет у Даку, сышоў з рэек на мосце. Два з шасці вагонаў зваліліся ў канал, адзін перакуліўся. Загінулі шэсць чалавек, больш за сто пацярпелі. Сярод версій здарэння - няспраўнасць рэек або невыраўнаваныя колы цягніка. Таксама мяркуецца, што машыніст перавысіў хуткасць.