У Балтымары паліцэйскім прад'явілі абвінавачанні ў забойстве Фрэддзі Грэя

22 мая 2015

Абвінавачанні ў забойстве 25-гадовага афраамерыканца Фрэддзі Грэя прад'явілі шасцярым паліцэйскім. Перад судом яны паўстануць 2 ліпеня. Нагадаем, у красавіку ў Балтымары вартавыя парадку затрымалі Грэя, а праз некалькі дзён ён памёр у бальніцы з траўмамі, якія былі атрыманыя ў невядомых акалічнасцях. У дзень яго смерці ў горадзе і ва ўсім штаце пачаліся акцыі пратэсту, якія перараслі ў сутыкненні з паліцыяй і пагромы. Да навядзення парадку тады падлучылася нацыянальная гвардыя.