У Багдадзе расце колькасць ахвяр нядзельных тэрактаў

4 июля 2016

Загінуўшых ужо 213, больш за 200 параненых. Сярод ахвяр шмат дзяцей. Нагадаем, замініраваны аўтамабіль узляцеў на паветра ў ноч на 3 ліпеня ў ажыўленым месцы ў цэнтры іракскай сталіцы. Неўзабаве пасля гэтага смяротнік узарваў сябе каля рэлігійнага цэнтра на ўсходзе Багдада, дзе сабраліся мусульмане-шыіты. Адказнасць за тэракты ўзяла на сябе "Ісламская дзяржава". У Іраку аб'яўлена трохдзённая жалоба. Беларусь выказала спачуванне сем'ям і блізкім загінуўшых, а таксама заклікала міжнародную супольнасць прадоўжыць дапамогу Іраку ва ўсталяванні міру на ўсёй тэрыторыі рэспублікі. Як падкрэслена ў заяве МЗС нашай краіны, беларускі бок рашуча асуджае ўсе праявы тэрарызму і лічыць, што акты насілля ў дачыненні да грамадзянскага насельніцтва не могуць мець апраўданні.