У Азербайджане завяршыўся працэс галасавання на прэзідэнцкіх выбарах

9 октября 2013
Кандыдатаў 10, але фаварыт ужо вызначыўся. Безумоўным лідарам, як і прагназавалі напярэдадні эксперты, з'яўляецца дзеючы прэзідэнт Ільхам Аліеў. Ён набірае прыблізна 84% галасоў. Такія даныя эксіт-полаў Незалежнага цэнтра сацдаследаванняў. Шанцы ў кандыдатаў ад апазіцыі вельмі нізкія. Лідар апазіцыі Джаміль Гасанлы пакуль набраў 8 з невялікім працэнтаў галасоў выбаршчыкаў. І ён на другім месцы. Адзначым, Аліеў прапрацаваў ужо два прэзідэнцкія тэрміны. Права зноў удзельнічаць у выбарах ён атрымаў пасля рэферэндуму 2009-га года.

Дэлегацыя ПАСЕ задаволеная ходам галасавання на выбарах. Пра гэта сказаў сёння ў сталіцы Азербайджана кіраўнік дэлегацыі назіральнікаў ад Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Роберт Вальтэр.