У Азербайджане сёння праходзяць пазачарговыя прэзідэнцкія выбары

11 апреля 2018

Барацьбу за галоўную дзяржаўную пасаду вядуць 8 прэтэндэнтаў, у тым ліку лідар - 56-гадовы Ільхам Аліеў. Ён займае высокую пасаду ўжо тры тэрміны. На гэты раз кіраўнік дзяржавы ўпершыню будзе абраны на 7 гадоў пасля змяненняў, унесеных у Канстытуцыю краіны па выніках вераснёвага рэферэндуму. У сувязі з выбарамі ў Азербайджане сёння выхадны.